Гэты вэб-сайт выкарыстоўвае cookie-файлы, каб забяспечыць найлепшы сэрвiс. З палiтыкай выкарыстання файлаў cookie на сайце www.alivaria0.by можна азнаёмiццатут
Налады файлаў Cookie
Файлы cookie, неабходныя для правільнай працы сайта, заўсёды ўключаны. Іншыя файлы cookie можна наладзіць.
150 000 B ад продажу абмежаванай серыі «Аліварыя 0» ідзе на дапамогу бяздомным жывёлам
ПРА ПРАЕКТ
Аліварыя рэалізуе гэты праект як частку сваёй дабрачыннай ініцыятывы, але яго сутнасць значна шырэйшая — у аб’яднанні розных людзей і арганізацый вакол агульнай справы
Гэтай вясной «Аліварыя 0» выйшла ў абмежаванай серыі з выявамі коцікаў і сабачак на этыкетках. Частка сродкаў ад продажу серыi накіроўваецца на дапамогу бяздомным жывёлам
«Дабро разам» у лічбах
Гэтыя сродкі могуць быць выкарыстаны па-рознаму: на корм і ветэрынарную дапамогу, на паляпшэнне ўмоў утрымання жывёл, на інфармацыйныя ініцыятывы, якія дапамагаюць хутчэй знаходзіць для коцікаў і сабачак новы дом
Сябры праекта
Грамадскія ініцыятывы і валанцёры з усёй Беларусі
На старонках можна выбіраць тыя арганізацыі, чыя дзейнасць адгукаецца асабіста вам, і даведацца больш пра іх працу
Дапамагаем жывёлам, якія апынуліся на мяжы жыцця і смерці
Жыццё паказала, што дапамога патрэбна кожнаму, хто трапіў у бяду: на нашым шляху сустракаюцца і трусы, і чарапахі, а некаторыя з нас дапамагаюць нават коням. Наш дэвиз просты: «Мы любiм жывёл»
Жыццё паказала, што дапамога патрэбна кожнаму, хто трапіў у бяду: на нашым шляху сустракаюцца і трусы, і чарапахі, а некаторыя з нас дапамагаюць нават коням. Наш дэвиз просты: «Мы любiм жывёл»
Наша каманда пачыналася як валанцёрская ініцыятыва, а сёння мы — афіцыйнае аб’яднанне і ўжо больш за 16 гадоў ратуем жывёл па ўсёй Беларусі.
У нас поўны цыкл дапамогі: ад адлову і лячэння да пошуку новай сям'і. Таксама ёсць праграма ACBB — адлоў, стэрылiзацыя, вакцынацыя, выпуск. Асаблівы гонар — мабільная выязная аперацыйная, створаная для стэрылізацыі бяздомных жывёл у аддаленых рэгіёнах краіны з недаступнай ветэрынарыяй.
Нам дапамагаюць цудоўныя людзi: валанцёры, ветэрынарныя ўрачы, партнёры i ўсе, хто не застаецца абыякавым. За год мы ўладкоўваем 700−800 жывёл. Далучайцеся, бо нават самы маленькі добры ўчынак здольны стаць шанцам на новае шчаслівае жыццё.
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — ЗООШАНС — пожертвование
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Уголок надежды — Благотворительные взносы
Куток надзеi
Гомель
Невялікая ператрымка для дваццаці сабак на тэрыторыі прамзоны з часам прывяла да заснавання ўласнай установы — «Куток надзеi». Мы змагаемся за выратаванне жыццяў ад адлову і пагрозы эўтаназіі.
Пад пастаяннай апекай васьмі валанцёрак адначасова знаходзіцца ад 100 да 120 чатырохногіх выхаванцаў. Кожнага сабаку мы лечым, стэрылізуем, вакцынуем і рыхтуем да сустрэчы з любячымі гаспадарамі. Сапраўдным сімвалам нязломнасці стала наша прыгажуня Ева, выжыўшая пасля цяжкіх траўм на сталічным заводзе. Нягледзячы на адсутнасць лапкі і вушка, яна вырасла статнай і жыццярадаснай сабакай у чаканні свайго роднага чалавека.
Штодзённая праца па доглядзе і выгуле кладзецца на плечы ўсяго пары чалавек, вымушаных заставацца ў прытулку да самай ночы. Нават самая маленькая падтрымка дорыць жывёлам надзею на сапраўдны дом. Далучайцеся да нашага куточка.
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — ВолкоВита — Взносы на укремление МТБ
ВаўкаВiта
Ваўкавыск
Мы з невялікага, але вельмі прыгожага горада Ваўкавыска. Усё пачалося з сустрэчы ў гарадскім парку 10 зусім розных людзей, аб'яднаных адной марай. Зараз наша каманда — гэта нашы дзеці, бацькі і блізкія, якія таксама цалкам уцягнутыя ў ратаванне жывёл.
Падлічыць дакладную колькасць тых, каму мы дапамаглі, амаль немагчыма — гэта сотні жыццяў. Заўсёды ідзем насустрач людзям: дапамагаем стэрылізаваць дваровых катоў ці бярэм на сябе лячэнне знойдзенай на вуліцы жывёлы са зламанай лапкай. Разам з найлепшымі ветэрынарнымі дактарамі мы штодня змагаемся за кожнае сэрца.
Ёсць гісторыі, якія назаўсёды застануцца ў нашых сэрцах. Кацяня правалілася ў вентыляцыйную шахту старога трохпавярховага дома. 6 дзён сумесна з ратавальнікамі МНС, пад абурэнне некаторых суседзяў, мы змагаліся за малое, якое сядзела ў цемры без вады і ежы. І калі на шостыя суткі мы пачулі: «Дасталі. Вылезла!», веры ў людзей і дабро стала ў сто разоў больш.
Акрамя лячэння, мы актыўна займаемся асветніцкай працай: сустракаемся са школьнікамі і дарослымі, каб паказаць на ўласным прыкладзе, як важна быць міласэрнымі. Каб мы маглі працягваць сваю працу, нам вельмі патрэбна ваша падтрымка, бо ратаваць разам — лягчэй.
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Людміла
+375 29 7220025
Хелп ЭнiМалс
Кобрын
Я — Людміла Паўлюковіч. Выратаванне жывёл пачалося для мяне з двух кацянят у 2009 годзе. Спачатку я прытуляла жывёл у звычайнай гарадской кватэры.
Быў перыяд, калi са мной адначасова жылi 45 катоў i 3 сабакi. Зараз на маім утрыманні 135 сабак і 75 катоў. За 17 гадоў былі выратаваны з адлову, стэрылізаваны і прыбудаваны ў добрыя рукі тысячы жывёл. У прытулку жыве кот Масік. Ён не ходзіць — у яго дыягназ «мазжачковая атаксія». Яму патрэбна пастаянная дапамога: калі ён кліча, яго трэба адносіць у прыбіральню, а таксама карміць са шпрыца. Нядаўна быў выратаваны белы самаед. Ён жыў на ланцугу і мае аўтаімунную хваробу, праз якую ў яго руйнуецца нос.
Вельмі цяжка спраўляцца з такой колькасцю гадаванцаў у адзіночку. Разам мы можам падарыць пухнатым сябрам цяпло i бяспеку.
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
1
2
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — След жизни — Пожертвование
след жыцця
Гродна
Наша аб’яднанне ўзнікла ў 2017 годзе пасля шакавальнай гісторыі выратавання сабакі Трыксі з глухога лесу. Трагедыя пакрыўджанай жывёлы падштурхнула нас да ратавання хвосцікаў і да глыбокага вывучэння законаў дзеля іх абароны.
Зараз нашая каманда ў Гродне і Ваўкавыску засяроджана на папярэджанні з'яўлення бяздомных жывёл і асветніцкай працы з насельніцтвам. Мы рэгулярна праводзім «урокі дабрыні» з дзецьмі і дзелімся важнымі ведамі аб гуманным абыходжанні з гадаванцамі праз СМІ. У нас няма ўласнага прытулку, таму ўсе нашы падапечныя часова жывуць непасрэдна ў валанцёраў ці неабыякавых грамадзян. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці з’яўляецца стэрылізацыя, і толькі за мінулы год мы арганізавалі аперацыі для 253 жывёл.
Кожная шчаслівая гісторыя — гэта вынік каласальнай сумеснай працы валанцёраў і ветэрынараў. Дапамагчы нашай місіі вельмі проста. Мы верым у сілу грамадства і заклікаем вас разам з намі будаваць будучыню без болю і пакут для нашых чатырохногіх сяброў.
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Берега надежды — Благотворительные взносы
Берагi Надзеi
Асіповічы
Сёння пад нашай апекай пастаянна знаходзіцца больш сотнi сабак. За мінулы год новыя сем'і знайшлі 35 нашых гадаванцаў, але вызваленыя месцы адразу ж занялі іншыя чатырохногія сябры.
Сапраўдным цудам для нас стала гісторыя сабакі Жужы: пасля пяці гадоў у прытулку, здрады былых гаспадароў і страшнага ранення яна нарэшце здабыла спакой, любоў і бяспеку ў новай сям'і. Справіцца з цяжкімі траўмамі і хваробамі нам дапамагаюць надзейныя ветэрынары, гатовыя прыйсці на дапамогу ў любы час. «Берагi Надзеi» існуе толькі на добраахвотныя ахвяраванні, таму нам пастаянна патрэбны кармы, лекі і фінансаванне для аплаты медыцынскіх рахункаў.
Аднак самая каштоўная дапамога — гэта працоўныя рукі для прыгатавання ежы, прыборкі вальераў, будаўніцтва і простай чалавечай ласкі. Прыязджайце да нас у госці на выходных або падтрымайце як можаце, бо іх боль — не іх віна, а выратаванне — наша чалавечнасць.
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Прочие общественные объединения — Паритет
надзеЯ
Брэстская вобласць
«Надзея» у Брэсцкай вобласці дае прытулак больш чым 270 сабакам з цяжкім лёсам. Акрамя сабак, пад нашай апекай знаходзяцца 40 катоў і старэнькі конь Васіль, выкуплены намі ад непазбежнага забою.
Мы актыўна будуем новыя вальеры і агароджваем дадатковую тэрыторыю, імкнучыся даць шанец на жыццё кожнай залічанай на смерць жывёле. Прытулак забяспечвае выхаванцаў вакцынамі і харчаваннем, намагаючыся дамовіцца з камунальнымі службамі аб бяспечным трыццацідзённым каранціне. Утрыманнем такой велізарнай колькасці жывёл займаюцца ўсяго некалькі чалавек, таму нам кожны дзень прыходзіцца вельмі цяжка.
Падтрымайце нас і дапамажыце падарыць гэтым верным сэрцам доўгачаканы спакой і цяпло.
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — КиС — Добровольные взносы
Грамадскае аб’яднанне «Кот і Сабака» вырасла з невялікага валанцёрскага доміка ў адным з прыватных сектараў Мінска.
Сёлета нам спаўняецца 15 гадоў — гэта час, напоўнены як радасцю ад перамог, так і цяжкімі выпрабаваннямі. Валанцёрства для нас зусім не прыгожая карцінка з экрана, а цяжкая маральная і фізічная праца без выходных. Мы навучыліся разам перажываць горкія страты і разам усміхацца першым крокам аслабленых ці напалоханых жывёл. Найбольшае шчасце — бачыць момант з’яўлення даверу ў вачах істоты, раней пацярпелай ад чалавечай жорсткасці.
Жывёлы неверагодна ўдзячныя і заўсёды адказваюць шчырым дабром на атрыманае цяпло і клопат. Дапамагаць зусім не сорамна і не страшна, дастаткова проста працягнуць руку ў патрэбны момант.
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных —Спасение животных — Пожертвование на безнадзорных
Мы працуем як сапраўдная служба хуткай дапамогі, прымаючы пацыентаў з найскладанейшымі траўмамі пасля аўтааварый, падзенняў ці жорсткага абыходжання.
У штаце нашай каманды — кваліфікаваныя ветэрынары, фельчары і кіперы, здольныя выцягнуць з таго свету нават самых безнадзейных выхаванцаў. Штодзённы догляд патрабуецца больш чым 220 жывёлам, а за 6 гадоў мы ўратавалі больш за 1200 хвосцікаў. Сімвалам нашай перамогі стаў кот Фрэдзі: пасля страшных раненняў галавы ён змог не проста выжыць, але і здабыць любячую сям'ю. Не менш уражвае гісторыя Ахілеса, які пасля страты трох лапак стаў паўнавартасным членам сям'і і зараз шчасліва глядзіць тэлевізар на канапе.
Сёння мы вельмі просім дапамогі ў завяршэнні рамонту інфекцыйнага аддзялення, што дазволіць ратаваць яшчэ больш хворых жывёл. Падтрымайце нас ахвяраваннем ці кормам, бо разам мы можам змяніць лёс тых, хто гэтага вельмі чакае.
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Долина трех китов — Взносы на укрепление МТБ
«Далай лапа» з’явіўся ў 2023 годзе і стаў сапраўдным астраўком надзеі для пакрыўджаных і безабаронных жывёл. Дзякуючы намаганням усяго дзевяці чалавек часовы прытулак і бяспеку тут знайшлі больш за 70 сабак, уратаваных ад смерці ў жудасным стыхійніку.
Мы верым у каштоўнасць шчырага спачування і імкнемся падзяліцца сваім цяплом з тымі, каму яно сёння найбольш патрэбна. Дапамагаць — гэта цудоўная магчымасць праявіць чалавечнасць і зрабіць свет вакол нас крыху дабрэйшым. Праект існуе выключна за кошт добраахвотных ахвяраванняў, таму падтрымка чулых сэрцаў для нас жыццёва важная.
Назва нашай суполкі сугучная з заклікам да дзеяння, бо кожны сумесны крок набліжае мару нашых выхаванцаў пра сустрэчу з уласным чалавекам. Будзьце беражлівымі да свету.
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Ветстарт
У 2015 годзе ў нас быў адзін невялікі вальер і ўсяго пара сабачак, а сёння — ужо каля 300 чатырохногіх мокрых насоў.
За 11 гадоў нястомнай працы нам удалося выратаваць тысячы знясіленых і пакінутых жывёл па ўсёй краіне. Мы гатовы аддаваць справе кожную вольную хвіліну. Наш хутар, уласныя дамы, гаражы і двары літаральна перапоўнены жывёламі, бо мы проста не можам прайсці міма чужой бяды.
Штодзень сутыкаючыся з чалавечай жорсткасцю і выклікамі гарадскога адлову, мы робім усё магчымае для абароны кожнай істоты. Зараз пад нашым дахам знайшлі спакой два асаблівыя сабакі-спінальнікі — Дружок і Кола. Нам неверагодна цяжка спраўляцца з такой нагрузкай самастойна, бо прытулку катастрафічна не хапае вальераў і рэсурсаў для паляпшэння ўмоў утрымання хвосцікаў. Далучайцеся і падарыце гэтым верным сэрцам шанец на шчаслівае заўтра.
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Ветстарт — пожертвование
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Бім
Дзейнасць пачалася ў 2021 годзе, а ў 2026 мы атрымалі афіцыйны статус дабрачыннай установы.
Мы прынцыпова адмовіліся ад класічнага прытулку з клеткамі, таму 40-60 падапечных часова жывуць непасрэдна ў сем'ях валанцёраў. Такі падыход дазваляе ператвараць палахлівых і хворых жывёл у ласкавых i цалкам сацыялізаваных. Сёння наша каманда аб'ядноўвае больш за 150 актыўных валанцёраў, здольных штогод знаходзіць новыя дамы для 80-100 сабак і катоў па ўсёй краіне. Сярод цудаў — гісторыя стэрылізаванай сабакі, якая выкарміла уласным малаком знойдзеных на сметніку нованароджаных кацянят.
Акрамя непасрэднага ратавання, лячэння і стэрылізацыі, мы актыўна працуем над змяненнем стаўлення грамадства да праблемы бяздомных жывёл. У будучыні мы марым дапамагаць малазабяспечаным сем'ям з аплатай ветэрынарных паслуг. Самае складанае для нас — фінансавыя рахункі за лячэнне, таму мы заўсёды рады любой падтрымцы.
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Бим — Благотворительный взнос
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
Віцебск
1
2
3
чым дапамагчы
добрыя рукі
«Добрыя рукі» афіцыйна існуе з 2019 года, але каманда валанцёраў дапамагае жывёлам у Наваполацку ўжо больш за дзесяць гадоў.
Мы ставім за мэту гуманнае скарачэнне колькасці бяздомных сабак праз стэрылізацыю і стараемся знайсцi iм новы дом. Займаемся адловам, лячэннем і пошукам ператрымак, а таксама ладзім дабрачынныя акцыі ў горадзе.
Зараз у нашым перапоўненым прытулку жывуць 152 сабакі з вельмі няпростай доляй. Сярод іх — дзедка Віскі з перабітымі лапкамі і інвалід Мішаня, пацярпелы на чыгуначных пуцях. Некаторыя выхаванцы праводзяць за кратамі вальераў па 12–13 гадоў і сыходзяць ад нас, так і не дачакаўшыся свайго гаспадара. Гэта самае сумнае ў працы. Працягніце руку дапамогі нашым маленькім сябрам, і яны падораць вам усю сваю любоў у адказ.
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Добрые руки — Пожертвование
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
Наваполацк
1
2
3
чым дапамагчы
Адданае сэрца
У 2011 годзе наша каманда аднадумцаў вырашыла даказаць: змяніць свет да лепшага — магчыма.
Мы — некамерцыйная, недзяржаўная арганізацыя, і наша галоўнае паліва — гэта падтрымка неабыякавых людзей. Кожны дзень валанцёры здзяйсняюць маленькія подзвігі: забіраюць з вуліц катоў і сабак, лечаць іх, вакцынуюць і беражліва вядуць да новага, шчаслівага жыцця ў сям'і.
Мы таксама змагаемся з прычынамі праблемы, гуманна рэгулюючы колькасць жывёл праз стэрылізацыю і развіваючы ў грамадстве культуру спачування. Сёння пад апекай арганізацыі 56 сабак і 110 катоў, якія чакаюць свайго чалавека. Ратаваць жыцці немагчыма ў адзіночку. Станьце часткай нашай дружнай каманды.
predannoe.grodno@gmail.com
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Преданное Сердце — пожертвование
Ужо 5 гадоў «100 Хвастоў» аддана дапамагае жывёлам i людзям, якія апынуліся ў бядзе. Мы ратуем самых безнадзейных — старых, хворых, шчанюкоў, дзікіх жывёл і тых, хто пакутуе ад гвалту ў сем'ях.
Апроч стацыянарнага лячэння і стэрылізацыі ў Мінску і Лідзе, мы актыўна працуем у вёсках па ўсёй Беларусі: будуем вальеры і будкі, забяспечваем кормам i лекамі. Нашы суайчыннікі, а таксама самі хвастатыя сябры, атрымліваюць неабходную падтрымку.
На сённяшні дзень асабіста мной выратавана больш за 1500 жывёл. Пастаянна на куратарстве знаходзіцца каля 100 сабак і 30-40 катоў, якія размяшчаюцца на ператрымцы, у тым ліку і ў маёй кватэры. Цяпер мы актыўна будуем паўнавартасны прытулак у Валожынскім раёне, а таксама праводзім будаўнічыя работы ва ўсіх ператрымках. Мы верым, што хвастатыя — самыя адданыя і верныя істоты на Зямлі, і таму робім усё магчымае, каб дапамагчы ім.
Мінск
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — 100 хвостов — Благотворительный взнос
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
чым дапамагчы
Супер кот
Ініцыятыва некалькіх неабыякавых людзей, гатовых ратаваць асуджаных на смерць жывёл з гарадскога пункта часовага ўтрымання, прывяла да стварэння «Супер ката».
Зараз у нашым цёплым доме пастаянна пражывае каля 110 коцікаў. Сярод іх асаблівае месца займаюць 35 коцікаў-спінальнікаў з цяжкімі траўмамі пасля аўтааварый, падзенняў ці сустрэчы з чалавечай жорсткасцю. Такім адмысловым гадаванцам патрабуецца штодзённы складаны догляд, таму наш прытулак становіцца для іх домам на ўсё жыццё.
Сапраўдная зорка і сімвал прытулку — ласкавы кот Джонік, якога збiла машына. Разам з ім нашы сэрцы штодня грэюць іншыя асаблівыя пухнацікі: Оскар, Сняжынка і прыгажуня Лілу. Мы заўсёды рады гасцям і запрашаем вас прыехаць пазнаёміцца з адважнымі суперкатамі ўжывую.
Мінск
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Суперкот — Пожертвование
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
МАра
Наш цэнтр выратавання бяздомных жывёл пачаў сваю дзейнасць у 2024 годзе ў Маладзечанскім раёне.
Штуршком да стварэння бяспечнай прасторы стала павелічэнне выпадкаў жорсткага абыходжання с жывёламi і жаданне дапамагчы маленькiм сябрам.
Большасць падапечных трапляюць да нас параненымі і знясіленымі, часта перажыўшы цяжкія фізічныя выпрабаванні. Зараз пад нашым крылом знаходзіцца каля 160 сабак, а 48 выхаванцаў з пачатку года ўжо адправіліся ў новыя сем'і. Разам з супрацоўнікамі за жывёламі даглядаюць валанцёры. Для маштабнага развіцця цэнтра і паляпшэння ўмоў утрымання нам вельмі неабходна пастаянная фінансавая падтрымка.
centr.spaseniamechta@gmail.com
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Центр спасения Мечта — пожертвование
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
Маладзечна
1
2
3
МУР МАЯК
Наша гісторыя пачалася не з афіцыйнай рэгістрацыі, а з глыбокай любові i маленькай Шафталі, якую я выратавала з вуліцы.
У 2024 годзе, калі таксама на вуліцы апынуліся двое маленькіх коцікаў, Гера і Оскар, я зразумела, што трэба дзейнічаць маштабней. З дапамогай сяброў і суседзяў мы сабралі каманду аднадумцаў, каб дапамагчы ім. Менавіта тады нарадзілася ідэя стварэння «Мур-Маяка» — месца, дзе каты змогуць атрымаць неабходны догляд, медыцынскую дапамогу і, самае галоўнае, знайсці свой новы дом.
Мы ўжо здолелі выратаваць каля 200 катоў, некалькі сабак і нават аднаго вожыка. Змена сітуацыі з бяздомнымі жывёламі ў Беларусі залежыць ад кожнага з нас. Стэрылізацыя хатніх гадаванцаў, адказнае стаўленне да жывёлы як да члена сям'і, і імкненне не праходзіць міма тых, хто пакутуе на вуліцы — усё гэта крокі да лепшай будучынi. Разам мы можам зрабіць наш свет больш спагадным і міласэрным.
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Мур-Маяк — Взносы
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
Мінск
1
2
3
чым дапамагчы
10 жыццяў
Наша гісторыя пачалася пятнаццаць гадоў таму з аднаго мокрага кацяняці, падабранага пад дажджом у халодны восеньскі вечар.
Звычайнае жаданне дапамагчы асобным жывёлам паступова перарасло ў сур'ёзную справу. Сёння наша маленькая каманда адначасова корміць, лечыць і даглядае каля пяцідзесяці пухнатых падапечных у Мінску і Мінскай вобласці.
Наблізіць гэты дзень можа кожны, прыняўшы кагосьці з нашых выхаванцаў у свой дом і стаўшы для яго любячымі бацькамі. Фінансавая падтрымка, нават самая невялікая, таксама вельмі важная для набыцця корму і аплаты тэрміновых ветэрынарных паслуг.
Мы актыўна займаемся стэрылізацыяй вулічных жывёл, лячэннем хворых і пошукам адказных гаспадароў для кожнага хвосціка. Нашая галоўная мара — наступленне моманту поўнага знікнення праблемы бяздомнасці, калі кожны пухнацік здабудзе сваю сям'ю.
Мінск
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — 10 Жизней — пожертвование
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
1
2
3
Кожны чалавек здольны выратаваць адну жывёлу і тым самым цалкам змяніць яе свет
Наша невялікая каманда з 12 чалавек стварыла дабрачыннае аб’яднанне «Смаргонь Будзь Дабрэй» у 2019 годзе для выратавання бяздомных жывёл.
Мы гатовы пераадольваць сотні кіламетраў да мінскіх клінік сярод ночы, шукаць транспарт пад праліўным дажджом і даглядаць самых цяжкіх пацыентаў. Нават у безнадзейных выпадках мы змагаемся да канца.
За гады працы наша суполка ўжо падарыла шчаслівае заўтра і прытулак больш чым 400 сабакам і катам. Справіцца з усімі штодзённымі выпрабаваннямі дапамагаюць чулыя ветэрынары, мясцовыя зоамагазіны і нашы неабыякавыя падпісчыкі. Падтрымайце нас і зрабіце свой першы крок да выратавання чатырохногага сябра.
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Сморгонь будь добрее — пожертвование
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
Смаргонь
1
2
3
Сімвалам арганізацыі стаў кот Еўрык, а адной з самых дзiўных гісторый — поспех сляпога сабакі Ціма, шчаслівага ў новай сям'і пасля цяжкай аварыі
Мы пачалi сваю працу ў Пінску ў красавіку 2018 года. Сёння наша маленькая каманда з васьмі валанцёраў даглядае 290 сабак і 50 катоў.
Галоўная місія — гуманнае скарачэнне колькасці бяздомных жывёл праз стэрылізацыю і пошук цёплага дома. За апошні год змаглі знайсці дом больш чым 350 жывёлам па ўсёй Беларусі. І працягваем з простым дэвізам: дабрата, клопат, міласэрнасць.
Існаванне праекта цалкам залежыць ад ахвяраванняў, бо штомесячныя рахункі за ветэрынарныя паслугі перавышаюць 20 тысяч рублёў. Вы можаце паўдзельнічаць і зрабіць чыйсьці свет крышачку лепш.
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Преданность другу — пожертвование
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
Пінск
1
2
3
Востраў Надзеі
Усё пачалося ўлетку 2017 года з Мурзілкі — ката з дыягназам, які многія назвалі б безнадзейным.
Гэта не спыніла нас, мы ахуталі яго цяплом і бяспекай. На жаль, хваробы аказаліся мацнейшымі, і Мурзiлкi не стала. За той час, што ён правёў з намі, гэты асаблівы кот паспеў зрабіць галоўнае — падарыў нам справу ўсяго жыцця. Разам з маці мы пабудавалі «Востраў Надзеі» сваімі рукамі, укладаючы ў кожную сцяну і вальер усю нашу любоў і рашучасць.
Нашай місіяй стала не толькі лячэнне і пошук новага дома, але і барацьба з прычынамі жорсткасці. Мы актыўна займаемся масавай стэрылізацыяй і вакцынацыяй, каб прадухіліць з’яўленне новых бяздомных жывёл.
чым дапамагчы
Паслядоўнасць крокаў у АРЫП: Благотворительность, Общественные объединения — Защита животных — Остров надежды — пожертвование
Пошук новых гаспадароў
Часовае ўтрыманне жывёл
Фінансавая дапамога
Нарач
1
2
3
Далучайцеся да нашай справы. Кожны маленькі ўчынак мае вялiкае значэнне — будзь гэта мiсачка корму або выратаванне жыцця .
ДОБРЫЯ СПРАВЫ
Мінск
ЗОА ШАНЕЦ х Аліварыя
Новае абсталяванне для выязной аперацыйнай
Дзякуючы нашай падтрымцы фонд набыў апарат для газавага наркозу — адзін з самых бяспечных відаў анестэзіі, які асабліва важны для аслабленых, пажылых і цяжкахворых жывёл
Мінск
Мара х Аліварыя
Мы з'ездзілі ў госці да хвосцікаў!
Знаёмцеся, Дзяніс — дырэктар Цэнтра выратавання бяздомных жывёл «Мара». Разам з камандай яны робяць неверагодную справу, ствараючы для жывёл бяспечны і ўтульны часовы дом, дзе кожнага хвосціка лечаць і рыхтуюць да сустрэчы з новай сям’ёй
ПЫТАННі і адказы
Уся серыя Аліварыя безалкагольнае ўдзельнічае ў праекце -«Аліварыя 0 Светлае», «Аліварыя 0 Пшанічнае», «Аліварыя 0 Яблык», «Аліварыя 0 Лімон»
Акцыя працягнецца да верасня 2026 года.
У раздзеле сайта "Сябры праекта" абiрайце арганізацыю i вiд дапамогі. А таксама ў кожнай картцы арганізацыі мы размясцілі спасылку на сістэму АРІП для фінансавай дапамогі.