Гэты вэб-сайт выкарыстоўвае cookie-файлы, каб забяспечыць найлепшы сэрвiс. З палiтыкай выкарыстання файлаў cookie на сайце www.alivaria0.by можна азнаёмiцца тут
Налады файлаў Cookie
Файлы cookie, неабходныя для правільнай працы сайта, заўсёды ўключаны.
Іншыя файлы cookie можна наладзіць.
Абавязковыя файлы cookie
Заўсёды ўключана. Гэтыя файлы cookie неабходныя для таго, каб вы маглі карыстацца вэб-сайтам і яго функцыямі. Іх нельга адключыць. Яны ўсталёўваюцца ў адказ на вашы запыты, такія як налада пераваг прыватнасці, уваход у сістэму або запаўненне формаў.
Аналітычныя файлы cookie
Disabled
Гэтыя файлы cookie збіраюць інфармацыю, каб дапамагчы нам зразумець, як выкарыстоўваюцца нашы вэб-сайты або наколькі эфектыўныя нашы маркетынгавыя кампаніі, або каб дапамагчы нам наладзіць нашы вэб-сайты для вас. Глядзіце спіс аналітычных файлаў cookie, якія мы выкарыстоўваем, тут.
Рэкламныя файлы cookie
Disabled
Гэтыя файлы cookie даюць рэкламным кампаніям інфармацыю пра вашу анлайн-актыўнасць, каб яны маглі паказваць вам больш рэлевантную анлайн-рэкламу або абмежаваць колькасць разоў, калі вы бачыце рэкламу. Гэтая інфармацыя можа перадавацца іншым рэкламным кампаніям. Глядзіце спіс рэкламных файлаў cookie, якія мы выкарыстоўваем, тут.
10 000 крокаў разам З сябрам
У чым сутнасць праекта?
Навошта хадзіць і лічыць крокі па душным горадзе, калі можна правесці час з тымі, каму ваша ўвага патрэбная больш за ўсё? Мы запрашаем вас далучыцца да нашага спартыўна-дабрачыннага руху.
Гэта ідэальны спосаб выканаць сваю норму актыўнасці і падарыць сабаку такія неабходныя эмоцыі і сапраўдную свабоду руху.
Кампанія «Аліварыя» верыць, што дапамога можа быць не толькі карыснай, але і прыемнай. Мы не проста пералічваем сродкі — мы прапануем вам стаць часткай жыцця прытулку «ДалайЛапа».
Прыязджайце
ў прытулак
Бярыце аднаго з нашых гадаванцаў і свайго новага хвастатага сябра на шпацыр па лесе. Прамоўтары выдадуць вам адмысловую экіпіроўку
Гуляйце
з хвосцікамі
Назапашвайце свае 10 000 крокаў разам з сябрам, атрымлівайце зарад бадзёрасці
Адпачніце
пасля прагулкі
Адпачніце і асвяжыцеся пасля прагулкі ў нашай зоне адпачынку
Як гэта працуе?
Карта прагулкі
Пазнаёмцеся з тымі, хто будзе рады вашай кампаніі. Абярыце сябра для прагулкі ў прытулку «ДалайЛапа»
Абярыце сябра для прагулкі
ПУФ
ДАЛАЙ ЛАПА
Мяне завуць Пуф, мне адзін год, і маё сэрца, нягледзячы на сумнае мінулае, усё яшчэ поўнае пяшчоты і веры ў людзей.
Я зараджаны на вясёлыя гульні і рух на ўсе 100%, таму буду шалёна рады пабегаць з вамі наперагонкі або павучыцца лавіць фрысбі. Калі вы шукаеце адданага і энергічнага напарніка, прыходзьце знаёміцца!
1 год
Імар
ДАЛАЙ ЛАПА
Я Імар — вогненна-рыжы двухгадовы кампанейскі хлопец, прывучаны да павадка.
Яшчэ я вельмі паслухмяны, з цікавасцю даследую свет і смешна рэагую на сабак у тэлевізары, спрабуючы зазірнуць за экран. Давайце разам прагуляемся i абмяркуем любiмыя перадачы!
2 года
Рыжуля
ДАЛАЙ ЛАПА
Я Рыжуля, мне каля 6-7 гадоў. Хоць у мяне і прабіваецца сівізна, я лічу, што яна адлюстроўвае жыццёвы вопыт.
Абажаю гуляць, сустракаць новых людзей i абдымацца. Сустрэнемся на прагулцы? Ужо збiраюся!
6-7 гадоў
Герда
ДАЛАЙ ЛАПА
Мяне завуць Герда, я зусім маладая дзяўчынка, якая нарадзілася ў лесе ў снежні 2025 года, а потым разам з брацікам Каем была выратавана ад адлову.
Я пакуль крыху баязлівая, але з кожным днём станаўлюся смялейшай і вельмі люблю ласавацца смачненькім з добрых рук. Прыходзьце пагуляць са мной, і мы станем сапраўднымі сябрамі!
1,5 года
Лукас
ДАЛАЙ ЛАПА
Я Лукас, малады прыгажун, якога калісьці выратавалі ад вулічнай адзіноты. Вельмі таварыскі і кампанейскі, заўсёды гатовы падзяліцца з вамі ўсёй сваёй пяшчотай і энергіяй.
Запісвайцеся на сумесную прагулку, парадуем адзін аднаго прыемнай кампаніяй!.
Тайсан
ДАЛАЙ ЛАПА
Я харызматычны 35-кілаграмовы «мядзведзік», можна проста Тайсан.
На прагулках паводжу сябе як актыўны лакаматыў, імкнуся быць лідарам на маршруце і вельмі люблю ласку, але пакуль прашу цярплівага стаўлення да маіх асабістых межаў. Шукаю моцнага і разумеючага напарніка для энергічных прагулак!
Том
ДАЛАЙ ЛАПА
Мяне завуць Том, я патрабую шмат цярпення і разумення, бо мой характар вельмі асцярожны, але за кожным крокам насустрач хаваецца велізарнае сэрца.
Мае прагулкі — гэта пра цішыню, павагу і паступовае збліжэнне дзвюх душ. Давайце пазнаёмімся бліжэй, буду вельмі рады вас убачыць!
Найда
ДАЛАЙ ЛАПА
Я Найда, мне прыкладна 4 гады, і я шукаю таго, з кім можна будзе пагуляць і пазнаёміцца бліжэй.
Спачатку я магу прыглядацца да чалавека, бо ў жыцці мне не заўсёды шанцавала, але цяпер я ўсё часцей іду насустрач з віляючым хвастом. Кажуць, я вельмі мілая, душэўная і крыху круглабокая, але гэта толькі дадае мне шарму.
4 гады
час працы
Цэнтр дапамогі жывёлам «ДалайЛапа» чакае гасцей у суботу і нядзелю з 12:00 да 18:00.
Аднак магчымасць наведваць нашых гадаванцаў захаваецца і пасля сканчэння праекта.
Запіс
Перад паездкай варта загадзя запісацца па тэлефоне +375 29 396 84 51 (Ольга)
Каардынацыя наведвальнікаў, дапамагае пазбегнуць чакання і робіць прагулку камфортнай як для гасцей, так і для жывёл.
Маршрут
Мы знаходзімся ў 40 км ад Мінска, недалёка ад Дзяржынска. Мы з радасцю дашлем вам падрабязную інструкцыю як да нас заехаць ў мэсэнджар пасля запісу.
Тэлефануйце, запісвайцеся, чакаем вас!
Графік і правілы
info@alivaria.by
ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя», УНП 100128525
распавядзіце сябрам
Спасылка скапіявана
Падзяліцеся спасылкай і дапамажыце жывёлам